![]() У сярэднім школьным звяне, калі вядзецца навучанне напісанню сачынення (аднаму з самых цяжкіх відаў працы, на маю думку,) групавая праца таксама шмат у чым дапамагае вучням. Звычайна на дошку вывешваюцца табліцы з асноўнымі патрабаваннямі да напісання сачынення, а вучні ў групах прадумваюць, якім можа быць уступ, што павінна ўключаць у сябе асноўная частка і заключэнне, што можа паслужыць асноўнай думкай сачынення і г.д. Праз адпаведны час вучні зачытваюць, што ў іх атрымалася, аналізуюць. Яны вучацца такім чынам пазітыўна ацэньваць працу іншых і карэктна не згаджацца з чыёйсьці думкай, пакідаючы права кожнаму мець сваё меркаванне. На пачатку былі перасцярогі, што атрымаецца 22 сачыненні, падобныя як дзве кроплі вады. Але такога не здарылася. Дзеці хочуць, каб іх паважалі. Все самые хитовые варианты трека залатая восень слушай и качай. Сачыненне на тэму. Яны захапіліся працай на ўроку, паверылі ў тое, што могуць прыдумаць самі нешта цікавае, падабраць патрэбныя аргументы для доказу пэўнай думкі. Яны ведаюць, як гэта рабіць. Адны лепш, іншыя горш. Але робяць усе. Сачыненне – работа творчая, якая дае магчымасць вучням яшчэ глыбей зазірнуць на праблему, выказаць свой асабісты пункт погляду, падвесці рыску ў сваім разважанні, зрабіць выснову і параіць нешта іншым. Паступова знікае неабходнасць у калектыўнай працы. Дзеці могуць пісаць сачыненні самі. На адным з такіх урокаў вучні стварылі сапраўдныя лісты-пяшчоты. Вось прыклады такіх сачыненняў: Мама, мамачка, матуля – найдаражэйшыя словы на свеце. Што можа быць больш святое, чым слова маці? Для любога з нас: дзіцяці, падлетка, юнака, дарослага – маці – самы родны, самы дарагі чалавек на зямлі, які даў нам жыццё. Маю матулю завуць Святлана. Яе імя вельмі падыходзіць ёй, таму што яна светлавалосая і з блакітнымі вачыма. Добры, ласкавы позірк і зграбная постаць. На свята маці гатуе розныя ласункі і прысмакі. У маёй мамы самыя добрыя і ласкавыя рукі. Здаецца мне, што ніхто не ўмее так, як мая маці, перажываць і хвалявацца за мяне. Так, як маці, ніхто мяне не разумее. Яна словам суцешыць заўсёды ў бядзе. Ад матуліных слоў цэлы свет харашэе. І я заўсёды буду любіць сваю матулю. Ніхто не заменіць мне самую лепшую ў свеце мамачку маю. Капусцін Вадзім, вучань 8 “Б” класа Самае цудоўнае слова на зямлі – мама. Гэта першае слова, якое вымаўляе чалавек. І гучыць яно на кожнай мове аднолькава прыгожа і пяшчотна. Маці – самае лепшае, што ёсць у маім жыцці. Яна мяне нарадзіла, выхаджвала, начамі не спала, корміць, апранае, выхоўвае. У маёй мамы добрыя карыя вочы, у якіх пабліскваюць маленькія сонечныя агеньчыкі-іскрынкі; тонкія чорныя бровы; пяшчотны ласкавы пагляд; тонкі гнуткі стан; зграбная постаць. У маёй матулі добрыя і ласкавыя рукі. Яны ўсё ўмеюць. Калі заходзіш у кватэру, заўважаеш, якая руплівая і дбайная гаспадыня цябе сустракае. Апранаецца мама звычайна сціпла, проста, але з густам. Як бы яна ні апраналася, я заўсёды здагадваюся, што гэта мая маці. Маці – мой самы лепшы сябар і дарадчык. З ёю можна падзяліцца сваімі сакрэтамі і няўдачамі. Яна дапамагае мне і ў цяжкую хвіліну. Слова маці незвычайнае, святое. І ў любым узросце я буду любіць сваю маму – самую лепшую ў свеце – за яе пяшчоту і дабрыню. Крутаў Віктар, вучань 8 “Б” класа Для сябе разумею, што ў час урокаў настаўніку неабходна спасцігаць новы матэрыял разам з вучнямі, “думаць” на іх вачах, прыбягаць да іх падказак, прасіць іх дапамогі. Нашым пастаянным клопатам павінны быць разнастайныя па структуры ўрокі. Абавязкова трэба лічыць увядзенне ў кожны ўрок новага, незвычайнага, што будзіць у вучняў цікавасць да навукі, вучыць творча падыходзіць да любой, нават самай абыдзенай справы. (Інтэрпрэтацыя Мохаравай Юліі, вучаніцы 8 “Б” класа) Мы пачынаем наш урок Сёння мы перанясемся ў казачную краіну залатой восені. Адразу, можа, гэтага не адчуеш, не заўважыш. Але часцінка прыроды заўсёды з намі. Восень – гэта ціхая, спакойная, прыгожая, мілая сэрцу пара. Заплюшчыце вочы на імгненне, уявіце, як зялёныя дрэвы набываюць жоўты, аранжавы, чырвоны колеры. Дуне ветрык - і нібы ў рытмічнай мелодыі апускаюцца на зямлю лісты.
0 Comments
Leave a Reply. |
AuthorWrite something about yourself. No need to be fancy, just an overview. Archives
September 2018
Categories |