Андрей Макаёнок Затюканный апостол» – пьеса 70-х гг., написанная в духе соцреализма. ![]() Жанр п'есы —. Такі жанр найлепш адпавядае мастацка-ідэйнаму зместу твора. Аўтар вырашае маральныя праблемы, выкрывае мараль, заснаваную на фальшы, ілжы, пакланенні ўяўным каштоўнасцям. Андрэй Макаёнак імкнецца асэнсаваць вынікі маральнага асяроддзя, аб'ектыўную дэтэрмінаванасць нараджэння ў ім 'фашысцкай ідэалогіі, культу сілы'. Аўтар выразна ўяўляе небяспечнасць філасофіі грамадства, у аснову якой пакладзены цынічны тэзіс 'Грошы — сіла!' Востра стаіць у творы і праблема выбару, што непазбежна паўстае перад тымі героямі, якія імкнуцца захаваць сябе як асобу ў цынічным і жорсткім свеце капіталу. П'еса мае асноўны і ўнутраны. ![]() Своеасаблівасць яго ў тым, што асноўны канфлікт п'есы існуе толькі ў аўтарскай ідэі, у творчай фантазіі чытача — гэта канфлікт асобы і грамадства, здольнасць асобы бараніць свае духоўныя, прынцыпы ў маральна дэградуючым грамадстве. На сцэне ж гледачы назіраюць за знешнімі канфліктамі, у якія ўступаюць паміж сабой персанажы трагікамедыі. Тата і Мама канфліктуюць па прычыне розных поглядаў на выхаванне дзяцей. Сын канфліктуе з бацькамі, таму што бачыць у іх паводзінах хлусню і падман. Такая будова твора дае магчымасць аўтару дэталёва адлюстраваць норавы, якія пануюць у грамадстве, 'высвеціць' драматызм унутранага канфлікту п'есы. Малыш (Сын) з'яўляецца цэнтральнай фігурай твора. Нават назва 'Зацюканы апостал' звязана з ім. Вызначэнне жанру трагікамедыі таксама абумоўлена сцэнічным лёсам Сына. Усе падзеі зноў жа звязаны з вобразам Малыша. У большай ступені Малыш — умоўны, складаны і супярэчлівы вобраз. Малыш хоча перайначыць свет, у адпаведнасці з амаральнымі прынцыпамі якога жывуць яго 'продкі'. Таму ён імкнецца да ўлады. У выніку асабістых назіранняў і роздумаў малады палітык прыходзіць да высновы, што для дасягнення мэты свайго жыцця трэба навучыцца майстэрству хлусіць, шантажыраваць, ашукваць, прыкідвацца праўдзівым. Малыш імкнецца праверыць свае тэарэтычныя веды ў палітыцы на практыцы. Лабараторыяй яго палітычных эксперыментаў становіцца сям'я. У фінале п'есы драматург вяртае свайго героя ў свет рэальнага жыцця. Сын перастае іграць ролю цэзара і зноў становіцца звычайным падлеткам і папракае бацькоў у крывадушнасці. Супраць праўды Малыша ўсталі дарослыя. Для самога вундэркінда канфлікт з роднымі, а значыць, і канфлікт з грамадствам абярнуўся трагедыяй. А гэта значыць, што вобраз Малыша хутчэй за ўсё — ахвяра грамадскай маралі. Аб гэтым сведчаць словы Дачкі ў фінале твора, якая, як і Малыш, асуджае маральныя асновы тагачаснага грамадства, не згодна паўтарыць лёс свайго брата: 'Я на касцёр! На крыж пайду, каб не стаць такой, як ён!' Кожны з герояў выступае ў п'есе выразнікам пэўных маральных прынцыпаў, пэўнага сацыяльнага тыпу паводзін. Але галоўным аб'ектам сатыры ў 'Зацюканым апостале' становіцца абагульнены вобраз мешчаніна-прыстасавальніка, які выяўляецца ў асобах Таты, Мамы і Дзеда. Тата ўяўляе сабой даволі распаўсюджаны тып 'накормленага' чыноўніка-прыстасаванца, які імкнецца быць паспяховым чыноўнікам і добрапрыстойным гаспадаром сям'і. Ён змірыўся з існуючым ладам жыцця, з яго звярынымі законамі.
0 Comments
Leave a Reply. |
AuthorWrite something about yourself. No need to be fancy, just an overview. Archives
September 2018
Categories |